Спадчына: Свята Успенская царква
Аўторак, 15 Сакавік 2022 12:15
2022 г. – 110 гадоў з часу пабудовы Свята-Успенскай царквы ў в. Паніквы (Камянецкі р-н; 1912), помніка драўлянага народнага дойлідства
Дакладная дата заснавання Свята-Успенскай царквы ў вёсцы Паніквы Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці невядомая. Некаторыя гісторыкі адносяць час будаўніцтва храма да 1710 г. ці 1717 г., іншыя – да канца XIX ст.
Панядзелак, 17 Красавік 2017 10:19
20 верасня 2017 г. — 400 гадоў з часу першага ўспаміну Свята-Успенскай царквы ў в. Булькова Жабінкаўскага раёна (1617); 120 гадоў з часу пабудовы Свята-Успенскай царквы (1897), помніка архітэктуры рэстраспектыўна-рускага стылю
Царква Успення Багародзіцы ў вёсцы Булькова Берасцейскага павета Берасцейскага ваяводства ВКЛ (цяпер Пятровіцкага сельсавета Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці) упершыню ўзгадваецца 20 верасня 1617 года ў даравальнай грамаце графа Андрэя Масальскага, дзяржаўнага дзеяча ВКЛ. Храм спачатку быў уніяцкім, а з 1839 года – праваслаўны. Драўляная царква са званіцаю напрыканцы ХІХ ст. прыйшла ў нягоднасць.